Бясплатная экскурсія — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Бясплатная экскурсія

Бясплатная экскурсія

22 сакавіка — Дзень памяці Хатынскай трагедыі. Гэты дзень нагадвае нам пра жудасную падзею, якая адбылася ў 1943 годзе, калі фашысты спалілі беларускую вёску Хатынь разам з яе мірнымі жыхарамі. Сёння мы смуткуем аб страчаных жыццях і шануем памяць загінуўшых.

 

Памятаць мінулае — значыць вучыцца ўрокам гісторыі, каб не дапусціць паўтарэння падобных жахаў у будучыні. Гэта значыць шанаваць мір, свабоду і гармонію паміж людзьмі. Няхай памяць аб Хатыні заўсёды нагадвае нам аб неабходнасці міру і згоды.

 

У рамках мерапрыемстваў да Дня памяці Хатынскай трагедыі Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» запрашае ўсіх жадаючых з 11.00 да 15.00 на бясплатную экскурсію па выставе «Пераўтвораныя ў попел. Генацыд беларускага народа на тэрыторыі Нясвіжскага раёна ў гады вайны». Прыходзьце, каб ушанаваць памяць ахвяр і даведацца больш аб гэтай трагічнай старонцы гісторыі.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: