Часовая экспазіцыя “Велікодныя сувеніры” — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Часовая экспазіцыя “Велікодныя сувеніры”

Часовая экспазіцыя “Велікодныя сувеніры”

З 30 сакавіка па 7 мая 2024 г. у Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж” дзейнічае выстава “Велікодныя сувеніры”. Экспазіцыя прадстаўлена ў каллекцыйнай зале Палацавага ансамбля. Арганізатар праекта - Вольга Старасціна. Выстава знаёміць наведвальнікаў з работамі майстроў - членаў міжнароднай школы аматараў ірландскіх карункаў і ўдзельнікаў творчай майстэрні “Тавіфа”.

З 2016 г. Вольга зарэгістравана ў Міжнароднай Арганізацыі Майстроў Карункаў, удзельніца шматлікіх міжнародных выстаў, выдала ўласны часопіс аб сучасных ірландскіх карунках.

Прадстаўляем на выставе ўнікальныя экспанаты, выкананыя ў тэхніцы ірландскіх карункаў, залотнай вышыўкі, а таксама Велікодны Літургічны камплект, падораны ў Спаса-Узнясенскі храм г. Капыля. Гэтыя яркія і вытанчаныя прадметы дэманструюць розныя каляровыя адценні, якія сімвалізуюць радасць і вясновае абуджэнне. У камплект уваходзяць так званыя пакроўцы і паветра. Гэта крамнінныя платы, якімі пакрываюцца дыскас і пацір падчас літургіі. Камплект выкананы з аксаміту, вышытага натуральным жэмчугам, залотнай ніткай і важданінай. Унікальная ручная работа створана творчай майстэрняй “Тавіфа”. Залатыя матывы, раскіданыя па ўсёй паверхні, ствараюць ілюзію каштоўных узораў, якія пераліваюцца на святле.

Запрашаем усіх акунуцца ў святочную атмасферу выставы “Велікодныя сувеніры”. Уваход па білетах на пастаянную экспазіцыю Палацавага ансамбля.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: