Дарагія сябры! — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Дарагія сябры!

Дарагія сябры!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём Перамогі!

Колькі б ні мінула часу, значэнне подзвігу нашага народа ў гэтай вайне ніколі не зменшыцца. Прайшоўшы праз суровыя выпрабаванні ваенных гадоў, наш народ не скарыўся жорсткаму і бязлітаснаму ворагу. Выстаяў. І перамог.

Адзначаючы чарговую гадавіну, мы схіляем галовы перад светлай памяццю аб нашых земляках, якія загінулі за свабоду і незалежнасць Радзімы. Святы абавязак усіх нас – зберагчы і захаваць гістарычную праўду аб тых суровых часах, памяць аб героях, мір і спакой у нашай краіне.

У гэты светлы майскі дзень мы жадаем вам дабра, міру, моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!

          Са святам, з Днём Вялікай Перамогі!

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: