Квэст


Музей-запаведнік “Нясвіж” запрашае Вас на Квэст “Таямніцы і загадкі Палаца Радзівілаў”!

Раптам вы ніколі не былі ў Нясвіжы? Тады зараз самы час! Бо наша новая задумка вывучаць палац і гісторыю рода Радзівілаў падчас Квэста – спецыяльна для Вас! Больш вы анідзе не сустрэнеце такія неверагодныя прыгоды, бо ў параўнанні з іншымі Квэстамі наш праходзіць не ў адным-двух пакоях, а ў цэлым велічэзным палацы!

А калі вы ўжо былі на экскурсіі ў палацы, то самы час адпраўляцца ў новыя прыгоды па княжацкіх пакоях, бо Квэст «Таямніцы і загадкі Палаца Радзівілаў» - гэта амаль што адзіная магчымасць пабываць у закрытых для турыстаў месцах комплекса. Напрыклад, апынуцца на апошнім паверсе вежы і спусціцца ў падмуркі, заглянуць за закрытыя дзверы і знайсці адгадкі з даўніны, каб перайсці на новы ўзровень.

Ну і канешне пазнаёміцца з таямнічай гісторыяй палаца і магутнага рода ў форме інтэрактыўнай гульні, напачатку якой вас чакае сустрэча з князем Антоніем Вільгельмам. Князь мае пытанні і ці прыйдзеце вы на дапамогу – вырашаць вам, але адказы дапамогуць вам перайсці на новыя ўзроўні, а там вы пазнаёміцеся і з новымі героямі мінулых часоў.

Квэст прадугледжвае ўдзел асобных каманд з колькасцю гульцоў у кожнай ад 2 да 7 чалавек. Гульня разлічана на адначасовы ўдзел ад 20 да 80 чалавек.

Перад пачаткам гульні наведвальнікі, якія набылі квіток на ўдзел у квэсце, могуць пазнаёміцца з Палацавай экспазіцыяй, а таксама дадаткова замовіць экскурсійную праграму ці паслугу аўдыягіда.

Расклад квэстаў на 2018 г.

  Дата Дзень тыдня   Час пачатку гульні
(зборудзельнікаў у 
Тэатральнай залі 
Палацавага ансамблю)
  
 Працяг гульні  
 3 студзеня серада 15.00 15.00 – 16.30
 10 сакавiка субота 15.30 15.30 – 17.00
 8 мая аўторак 16.30 16.30 - 18.00
 11 чэрвеня панядзелак 16.30 16.30 - 18.00
 7 ліпеня субота 16.30 16.30 - 18.00
 21 ліпеня субота 16.30 16.30 - 18.00
 4 жніўня субота 16.30 16.30 - 18.00
 18 жніўня  субота 16.30 16.30 - 18.00
 8 верасня субота 16.30 16.30 - 18.00
 29 верасня субота 16.30 16.30 - 18.00
 3 лістапада субота 15.30 15.30 - 17.00


Папярэдні продаж квіткоў у касах kvitki.by альбо ў дзень правядзення квэста, пры наяўнасці, у касах музея. 

Квэст па заяўцы.

Таксама Вы можаце заказаць Квэст асобна для сваёй кампаніі, мы правядзем яго выключна для Вас, але гэта трэба зрабіць абавязкова  па папярэдняй заяўцы не пазней, чым за 2 тыдні да гульні. Такі квэст можна замовіць для групы ад 20 да 80 чалавек.

Дадатковую інфармацыю вы можаце атрымаць па тэлефоне: + 375 1770 51436. Мы з радасцю адкажам на ўсе вашыя пытаніі і аформім заяўку!