Персанальная выстава Алы Шкарадзёнак

02.02.2018

Персанальная выстава Алы Шкарадзёнак

Каляровыя сны

З 3 лютага па 20 сакавіка 2018 года запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу роспісаў па шоўку ў галерэі сектара экскурсійнай і інфармацыйнай дзейнасці Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж".

На выставе прадстаўлена 15 работ, створаных членам Беларускага саюза дызайнераў за апошнія чатыры гады, і выкананых у тэхніцы «батык» на шоўку і баваўнянай тканіне.

Працы Алы Міхайлаўны Шкарадзёнак ўдзельнічалі ў шэрагу рэспубліканскіх і міжнародных выстаў. Многія з твораў знаходзяцца ў прыватных калекцыях Швейцарыі, Францыі, Германіі, Літвы.

Важнай вехай творчай біяграфіі стваральніцы выставы з'яўляюцца вучоба ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя. А. Глебава і Беларускай акадэміі мастацтваў. З 2000 г. аўтар выкладае на кафедры мастацкай і педагагічнай адукацыі Беларускага Дзяржаўнага універсітэта імя Максіма Танка.

Натхненне Ала Шкарадзёнак чэрпае ў эмацыянальных уражаннях. Вобразы яе работ, атрыманыя ў выніку падарожжаў, прачытаных кніг, пачутай музыкі, новых знаёмстваў здзіўляюць сваёй загадкавай шматграннасцю і містыцызмам.

Выстаўка “Каляровыя сны” апелюе да таго, што ўсе мы бачым у сваім жыцці сны. Некаторыя з іх мы забываем, як толькі прачнуліся, а некаторыя памятаем ўсё жыццё.

Такім чынам, кожная з работ з'яўляецца часткай душы мастачкі, яе ўнутраных перажыванняў і Ала Шкарадзёнак імкнецца падзяліцца з гледачом светам каляровых сноў.