Аграсядзібы

Катэдж "Ramantic"

ДУ "Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" прадастаўляе паслугу па пражыванні на "Базе экатурызму " па адрасе а/г Заазер'е, вул. Азёрная, 11
Утульны катэдж знаходзіцца на закрытай тэрыторыі ў 500 м ад Палацава-паркавага ансамбля.
У доме два светлых пакоя. Інтэр'ер у эклектычным стылі з элементамі праванса вытрыманы ў спакойных  мятна-бэжава-блакітных танах з выкарыстаннем вялікай колькасці дрэва і тэкстыльнага дэкору.
Спальня з вялікім ложкам, шафай і туалетным столікам.
Гасцёўня падзелена на дзве зоны. Зона адпачынку: дзве камфортныхя канапы і крэсла-ложак, зручны шырокі часопісны столік, тэлевізар з плоскім экранам, дэкаратыўны камін.  Абедзенная зона: двухметровы стол, драўляныя крэслы.
Утульную абстаноўку падтрымлівае печ з дадатковым месцам адпачынку.
Кухня абсталявана сучаснай тэхнікай (газавая пліта, духоўка, халадзільнік, мікрахвалевая печ, электрачайнік). Ёсць  ўвесь неабходны посуд.
Санвузел парадуе камфортнай душавой кабінай з рэжымам "трапічны душ", ваннай.
Бясплатная паркоўка.
WiFi
7 спальных месцаў
Браніраванне па тэлефоне: +375 29 7663288 (МТС) адміністратар Людміла(email: nesvizhanka@mail.ru)

Аграсядзіба "У Леаніда"

Знаходзіцца ў цэнтры горада. У доме пяць жылых пакояў, банкетная зала на 70 месцаў, більярдная зала. Ладзяцца паездкі ў Мінск, Навагрудак, Мір, а таксама экскурсіі па славутасцях Нясвіжа, рыбалка на возеры, уха і шашлык.

Адрас: г. Нясвіж, вул. Ленінская 26, Тэл. +375 29 6550767, +375 1770 64316.

Сядзіба "Нясвіжскія Вытокі"

Аграсядзіба «Нясвіжскія вытокі» знаходзіцца ў 5 хвілінах язды ад Нясвіжа. На тэрыторыі сядзібы размешчаны 5 дамоў для пражывання, разлічаныя на 55 спальных месцаў. Дома розныя па планіроўцы і емістасці. Амаль у кожным доме есць кухня з неабходнай бытавой тэхнікай і посудам, санвузел. Таксама на сядзібе пабудаваны банкетная зала на 50 чалавек, альтанка на 100 чалавек для правядзення урачыстасцяў. Маюцца дзве лазні. Дадатковыя паслугі: катанне на конях, лазня, пейнтбол, квадрацыклы, велапрагулкі, рыбалка, збор ягад, грыбоў, дзіцячы адпачынак, спартыўны інвентар, страйкбольный цір. Па жаданні гасцей можа быць арганізавана харчаванне. 

Адрас і кантакты: Беларусь, Мінская вобл., Нясвіжскі р-н, д. Качановичи, вул. Перамогі, 1 

тэл. +375293920512, +375297721428 

эл.пошта veronicann26@rambler.ru 

сайт: www.vitoki.by


Аграсядзіба "Нясвіжская"

Для пражывання турыстам прадастаўляецца: 4 пакоя, гасцёўня з караоке, кухня з усім абсталяваннем і магчымасцю карыстацца посудам. Арганізацыя харчавання - па дамоўленасці. Можна таксама замовіць турыстычныя паездкі ў Мір, Наваградак, Слонім, Жыровічы.

Тэл. +375 29 5548010, +375 29 7655626, +375 1770 51732.